Да Дня памяці воінаў-інтернацыяналістаў ў Бераставіцкай
раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшоў патрыятычны час “Горкая памяць афганскай
вайны”, на які запрасілі наведвальнікаў аматарскага аб’яднання маладых
інвалідаў “Вясёлка дабра”. Падчас мерапрыемства маладыя людзі атрымалі
змястоўную і вельмі цікавую інфармацыю аб трагічных падзеях у Афганістане ў
1979-1989 гг., а таксама пазнаёміліся з імёнамі землякоў, якія ў той час адбывалі
воінскі абавязак на афганскай зямлі. Бібліятэкар расказала прысутным аб
мужнасці савецкіх салдат, зачытала ўрыўкі з пісьмаў, якія яны пісалі сваім
родным. У канцы сустрэчы ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёмілі з матэрыяламі,
прадстаўленымі на кніжнай выставе “Афган – полымя вайны”.