19 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” для дзіцячага чытача была праведзена бібліятэчная акцыя “Гаворым
па-беларуску”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца штогод
21 лютага. Дзеці чыталі творы Э. Агняцвет, Р. Барадуліна, У. Мазго, К. Крапівы,
перакладалі вядомыя словы з рускай мовы на беларускую, разгадвалі загадкі.