25 лютага ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” прайшла бібліятэчная сустрэча “Размова пра жыццё”. Бібліятэкар
падрыхтавала шэраг пытанняў для ўдзельніц аматарскага аб’яднання “ДИВО”, якія
датычылі ўзаемаадносін, здароўя, добрага настрою. Жанчыны прыгадвалі прыказкі і
прымаўкі на жыццёвыя тэмы, дзяліліся ўспамінамі, прымалі ўдзел у конкурсах,
чыталі вершы.