3 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне членаў аматарскага аб’яднання
“Буслік” у філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”. Бібліятэкар
правяла краязнаўчае падарожжа “Духоўныя традыцыі нашага народа”, вучні глядзелі
невялікі відэаролік “Беларускія традыцыі”, пасля чаго дзеці гутарылі аб звычаях
і традыцыях беларусаў. Кожнае
свята ў беларусаў было звязана з пэўнымі абрадамі, песнямі, прыметамі.
Пагаварылі аб такіх святах, як Каляды і Вадохрышча. Напрыканцы сустрэчы бібліатэкар
пажадала вучням памятаць і шанаваць традыцыі і перадаваць іх з пакалення ў
пакаленне.