У мерапрыемстве “Са святам Вясны, мілыя
жанчыны!”, якое прайшло 5 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна-досугавай дзейнасці, удзельнічалі
жанчыны трох пакаленняў – ад дзяўчынак да сталых бабуль. Праграма была насычана
разнастайнымі конкурсамі, гульнямі, сцэнкамі. Кожная гаспадыня вечарыны
праявіла сябе ў конкурсе “Адгадай рэцэпт”. Міні-цэнка “Пакуль я суп варыла”
раскрыла спрытнасць, знаходлівасць, кемлівасць сучаснай сельскай жанчыны .
Конкурс “Жаночае чараўніцтва” быў самы вясёлы і разнастайны па жанру.
Удзельніцы раскрылі сябе як самыя лепшыя цырульнікі, танцоры, спявачкі, швачкі.
Напрыканцы мужчыны, госці свята, з гумарам і шаржам імпразавалі любімых жаночых
спевакоў.