07.03.2023 г. Святочнае віншаванне на чарговым пасяджэнні клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” — “З вясновым, светлым, жаночым днём!”


   Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для маладых людзей насычаную праграму “С вясновым, светлым, жаночым днём!”, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні, і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць дзяўчатам кампліменты. Вакальныя нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым ліку і бібліятэкар, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікамі клуба і наведвальнікамі дзённага аддзялення прыбывання маладых інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна.   Усе ўдзельнікі святочнага мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.