09.03.2023г.Экскурсія -знаёмства “Бібліятэка – скарбніца ведаў”

 Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага запрасіла вучняў 1 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на экскурсію па бібліятэцы “Бібліятэка – скарбніца ведаў”. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з бібліятэкай, наведалі яе аддзелы, пазнаёміліся з выставамі, якія ёсць у залах бібліятэкі. Супрацоўнік бібліятэкі расказала вучням аб правілах паводзін у бібліятэцы і правілах абыходжання з бібліятэчным фондам. Дзеці пазнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, а таксама атрымалі запрашэнні на бібліятэчныя мерапрыемствы і ў аматарскія аб’яднанні.