10.03.2023г. Бібліятэчны квілт “Рамонак шчасця”

 10 сакавіка ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Чамучкі». Падчас бібліятэчнага квілта “Рамонак шчасця” дзеянне разгарнулася вакол пошуку шчасця. Што такое шчасце? Якога яно колеру? Што патрэбна для шчасця? На ўсе гэтыя пытанні адказалі ўдзельнікі мерапрыемства. Высветлілася, што шчасце мае для кожнага чалавека свой колер, смак, пах і кожны чалавек, кожная сям'я шчаслівая па-свойму.