13 сакавіка
споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Уладзіміравіча Міхалкова –
савецкага і расійскага пісьменніка, паэта, драматурга, публіцыста, грамадскага
дзеяча, ваеннага карэспандэнта, перакладчыка. Сяргей Уладзіміравіч мае многа
ўзнагарод: ён Герой Сацыялістычнай Працы (1973), Заслужаны дзеяч мастацтваў
РСФСР (1967) і многіх іншых. Найбольшую вядомасць Міхалкову прынеслі яго творы
для дзяцей. З нагоды юбілея ў Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага была падрыхтавана выстава «Любимых детских книг
творец», прайшла гадзіна гучнага чытання «Любімыя героі С. Міхалкова».