У межах Дня інфармацыі, прысвечанага Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
у раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў: бібліяграфічны агляд
“Канстытуцыя – наш Асноўны Закон”, інфармацыйна-прававое паведемленне “Кожны з
нас у адказе за мір на нашай планеце. Мір права – Канстытуцыя Рэспублікі
Беларусь”, дыялогавая пляцоўка “Конституция – гарант
суверенного белорусского государства”.
У даступнай форме супрацоўнікі і госці бібліятэкі расказалі бераставічанам аб
асноўных законах, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб
канстытуцыйным статусе Усебеларускага народнага сходу і яго дальнейшым
функцыянаванні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання. Удзельнікі сустрэчы
выказвалі свае меркаванні, задавалі пытанні, атрымалі кансультацыі кампетэнтных
спецыялістаў.