15
сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла
гадзіна прававых ведаў “Закон для ўсіх і для кожнага”. На
мерапрыемстве дзеці даведаліся, што Канстытуцыя з'яўляецца асноўным дакументам
дзяржавы. Тут запісаны законы, якія вызначаюць жыццё нашай краіны, правы і
абавязкі яе грамадзян. Дзякуючы Канстытуцыі, кожны чалавек можа адчуваць сябе
абароненым. Пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права,
структурай і яе асноўнымі раздзеламі. Даведаліся, якія правы і свабоды мае
чалавек, у тым ліку дзіця, якія гарантаваныя Канстытуцыяй, а таксама аб
абавязках грамадзян нашай краіны.