Бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятэка” запрасіла вучняў чацвёртага класа мясцовай школы на мерапрыемства,
прысвечанае Дню Канстытуцыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі разглядалі і чыталі
Канстытуцыю, пазнаёміліся з яе зместам, гутарылі аб правах і абавязках
грамадзян, адказвалі на пытанні віктарыны. На юрыдычным навігатары дзеці мелі
магчымасць замацаваць веды па тэме і даведацца шмат новага.