Да 80-годдзя хатынскай трагедыі ў філіяле "Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка" дзейнічала кніжная
выстава-напамін "Хатыні вогненныя сёстры". Бібліятэкар пазнаёміла
сваіх чытачоў з літаратурай, якая прадстаўлена на ёй і рассказала пра сястру
Хатыні - вёску Верхаўляны, што знаходзіцца ў Бераставіцкім раёне, паказала помнік, спаленай немцамі вёскі, фотаздымак якога змешчаны ў
кнізе "Сёстры Хатыні. Гродзеншчына". З цікавасцю і жахам ў вачах
слухалі дзеці і для сябе зрабілі вынік :
вайна - гэта жудасна і страшна... Нам не трэба вайны! Мы за мір і стварэнне!