17 сакавіка прайшло
чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар”, якое было
прысвечана “Сусветнаму дню вады”. Супрацоўнік раённай бібліятэкі пазнаёміла
дзяцей з цікавымі фактамі аб вадзе, з роляй вады ў прыродзе і жыцці чалавека, правяла
квэст-гульню “Што мы ведаем пра ваду”. Дзеці ў гульнёвай форме адгадвалі
загадкі, збіралі прыказкі і прымаўкі пра ваду, адказвалі на пытанні віктарыны.