У межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц, раённая бібліятэка прапанавала сваім наведвальнікам кніжна-ілюстрацыйную выставу “Незвычайны цуд – звычайная вада”, прысвечаную Сусветнаму дню водных рэсурсаў. Быў праведзены бібліяграфічны агляд па кнігах, сярод якіх энцыклапедыі, даведачныя выданні і літаратура агульнага характару. Удзельнікам была прадстаўлена інфармацыя аб
ролі вады ў жыцці кожнага чалавека, неабходнасці захавання і рацыянальнага
выкарыстання водных рэсурсаў, фарміраванні здаровага ладу жыцця, развіцці экалагічнай
культуры.