Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для вучняў Масалянскай школы гадзіну смутку “Трагедыя
Хатыні” (да 80-годдзя Хатынскай трагедыі). Дзеці даведаліся аб жудаснай
трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Хатынь - гэта не толькі адна з самых страшных
старонак вайны, але і нацыянальны сімвал народнай бяды.