22 сакавіка ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская
бібліятэка» прайшло падарожжа па старонках кнігі «З памяццю ў сэрцы». Пра
Хатынь для дзяцей напісана зусім няшмат кніг. Яно і зразумела: ужо вельмі
страшная трагедыя там адбылася. Але мы павінны памятаць пра яе. Павінны
памятаць, каб гэты жах зноў не паўтарыўся, таму мы ў чарговы раз вяртаемся да
тых самых страшных падзей, каб пераканацца, што мы запомнілі ўсё і пастарацца
зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб гэта не здарылася з намі зноў.