22 сакавіка
ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка” прайшоў урок-рэквіем “Хатыни боль в сердцах людей”. Школьнікам бібліятэкар расказала пра адзін з самых
трагічных эпізодаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі -
спаленай вёсцы Хатынь. Асаблівую ўвагу бібліятэкар удзяліла знаёмству з
мемарыяльным комплексам “Хатынь”. Школьнікі даведаліся, што комплекс быў
адкрыты ў 25-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і
ўяўляе сабой паўтарэнне планіроўкі спаленай вёскі, у гэтым годзе быў рэканструіраваны. Рабятам распавялі, што
сімвалізуе цэнтральная скульптура кампазіцыі «Непакораны чалавек», і хто стаў
прататыпам гэтай скульптуры, пра што гавораць абеліскі ў выглядзе печкавай
трубы на кожным былым падворку.