29.03.2023 Гадзіна пытанняў і адказаў “Што я ведаю пра Беларусь?”
Падчас веснавых канікул у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” длядзяцей са школьнага лагера “Мара” прайшла гадзінапытанняў і адказаў “Што я ведаю пра Беларусь?”. Хлопчыкі і дзяўчынкіадказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі заданні, чыталі вершы пра абласныгорад Гродна і разглядалі Нацыянальны атлас Беларусі. Галоўнай мэтай мерапрыемства было арганізаваць карысны
вольны час школьнікаў,пашырыць
іх кругагляд, садзейнічаць выхаванню пачуцця патрыятызму і таварыства.