У Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання
насельніцтва бібліёграф Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага правяла пазнавальнае прававое
паведамленне “Саюзная дзяржава: адзіная прававая прастора, абарона, бяспека”
(Да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі), падчас якога расказала аб гісторыі
станаўлення гэтага знамянальнага дня, аб супрацоўніцтве Беларусі і Расіі ў
розных сферах дзейнасці. Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – знамянальная
дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. На мерапрыемстве
прысутнічалі наведвальнікі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян
пажылога ўзросту Бераставіцкага Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага
абслугоўвання насельніцтва, а таксама наведвальнікі клуба маладых інвалідаў
“Вясёлка дабра”. У канцы сустрэчы бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў
мерапрыемства з кніжнай выставай “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і
Расіі”, на якой былі прадстаўлены выданні аб гісторыі і культуры нашых краін і якая
ярка прадэманстравала нацыянальны здабытак, багатую культурную спадчыну рускага
і беларускага народаў, наглядна паказаўшы іх агульнасць, блізкасць не толькі
геаграфічную, але і духоўную.