6 красавіка ў філіяле
“Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Пачытаем разам?”. На
мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы мясцовага дзіцячага садка. Гучныя чытанні – гэта вусная
прапаганда літаратуры. Чытанні вучаць дзяцей уважліва слухаць і ўмець пераказаць
пачутае. Бібліятэкар распавяла пра гісторыю стварэння кніжак, пра мясцовую
бібліятэку, пазнаёміла з творчасцю вядомых дзіцячых пісьменнікаў А. Барто, С.
Маршака, К. Чукоўскага. Дзеці ўважліва слухалі вершы і казкі, адказвалі на
пытанні, якія датычылі прачытаных казак, разглядалі каляровыя кнігі з фонду
бібліятэкі.