Важны момант у жыцці дзяцей – першае наведванне бібліятэкі. Так у чацвер 6
красавіка супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага
сардэчна сустрэлі дашкольнікаў Вялікабераставіцкага сада і прапанавалі
здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Дзеці пабывалі ў незвычайным горадзе,
у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы,
дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у
бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і
захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казак, пазнаёміліся з
мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Таксама
бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець
экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая ёсць у бібліятэцы.