07.04.2023 г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Будзьце здаровы” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

   У Бераставіцкім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага у рамках Міжнароднага Дня здароўя правяла пазнавальна-гульнявую праграму “Будзьце здаровы!” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, а таксама для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікі мерапрыемства выконвалі разнастайныя заданні, адказвалі на пытанні, успаміналі народныя прыказкі, разгадвалі загадкі, дапаўнялі па сэнсе вершаваныя радкі, рабілі фізхвілінкі. У такой займальнай форме бібліятэкар пастаралася данесці да ўдзельнікаў важныя правілы здаровага ладу жыцця. На мерапрыемстве таксама была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “За здаровы лад жыцця”, на якой былі прапанаваны кнігі па фізкультуры і спорту, правільнаму харчаванню, аб адпачынку і аздараўленню.