07.04.2023 г. Тэматычны час “Здаровае пакаленне – багацце Беларусі”.

 

        7 красавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў тэматычны час “Здаровае пакаленне – багацце Беларусі”. Бібліятэкар расказала, што такое здароўе, указаўшы на тое, што кожны чалавек – сам творца свайго здароўя і таму вельмі важна з ранняга  ўзросту займацца фізкультурай, гартавацца, выконваць рэжым дня і правілыасабістай гігіены, правільна харчавацца, адмовіцца ад шкодных звычак. А яшчэ дзецям было прапанавана стаць удзельнікамі спартыўных спаборніцтваў, якія прайшлі пад дэвізам “ ЗОЖ - гэта для нас! ”. Праграма была насычанай - каманды ў займальных конкурсах з бегам, скачкамі, эстафетах з мячамі, кеглямі і абручамі праявілі свае спартыўныя навыкі і разумовыя здольнасці. Спаборніцтвы сталі сапраўдным святам спорту, здароўя і маладосці!