
12 красавіка ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла жывая размова “Тваё здароўе ў тваіх руках”. Бібліятэкар разам з дзецьмі разважала на тэму што такое звычка, якія звычкі лічацца шкоднымі і якія добрымі . Вучні з радасцю адказвалі на пытанні, прыводзілі прыклады. У канцы размовы бібліятэкар пажадала хлопцам і дзяўчынкам заўсёды весці здаровы і правільны лад жыцця!