18.04.2023г. Краязнаўчая экскурсія “Гісторыі маўклівыя вартавыя: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”

Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка. Да гэтага дня ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 6 “А” класа прайшла краязнаўчая экскурсія “Гісторыі маўклівыя вартавыя: помнікі гісторыі і архітэктуры Бераставіччыны”. Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй заснавання гэтай даты, затым з гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі, якія захаваліся на Бераставіччыне. Былі прадстаўлены фотаздымкі, дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі архітэктуры праваслаўных і каталіцкіх храмаў Бераставіцкага раёна. У канцы мерапрыемства супрацоўнік бібліятэкі звярнула ўвагу дзяцей на кніжна-ілюстрацыйную выставу, на якой змешчаны выданні па гэтай тэме (у межах абласнога выставачнага праекта "Хронікі кніжных паліц" ).