З нагоды 37-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26
красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены экалагічны
набат “Чарнобыль – наш боль”.
Тэхнагенныя катастрофы – гэта сумная рэчаіснасць нашага
часу, якая прамінае, нясе ў мінулае падзеі і факты Чарнобыльскай трагедыі. Мёртвымі
стаяць на зямлі горады Чарнобыль і Прыпяць, у іх стаяць драўляныя прасмаленыя
крыжы, у падножжа якіх напісана: "Люди добрые, поклонитесь тем, кто
никогда, ни в радости, ни в горе не вернётся на эту землю!".