Мы знаходзімся напярэдадні вялікага свята — Дня Перамогі. Гэты
дзень назаўсёды звязаны з гісторыяй кожнай сям'і, кожнага чалавека, бо перамога
над фашызмам – гэта ўклад у жыццё ўсяго чалавецтва! Мы з удзячнасцю ўспамінаем
нашых воінаў, абаронцаў, якія адстаялі свет у жорсткай бітве.
6 мая ў
чытальнай зале Бераставіцкай раённай
бібліятэцы ў рамках Дня інфармацыі “Салют — Перамога!” для навучэнцаў
Вялікабераставіцкай СШ была арганізавана тэматычная кніжная выстава і праведзены
адкрыты прагляд літаратуры “Вечная слава Героям!”, прысвечаная 78-годдзю
Перамогі нашай Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне. Цяжкія выпрабаванні вайна
прынесла нашым грамадзянам. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, распавядаюць пра
самаахвярны гераізм, пра подзвігі, учыненыя нашымі людзьмі ў імя Радзімы і
дзеля абароны ўсяго таго, што нам дорага і свята. Чытанне кніг пра той жорсткі
час дапаможа зірнуць знутры на падзеі Вялікай Айчыннай вайны і зразумець цану
Перамогі, а самае галоўнае – усвядоміць
тое, што вайна можа паўтарыцца, і свет неабходна берагчы.
На працягу дня для наведвальнікаў
раённай бібліятэкі прапанавана патрыятычная акцыя “Прачытайце
кнігу пра вайну!”.