У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Капітан нашых падарожжаў” (да 140-годдзя з дня нараджэння Я. Маўра). Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго кнігамі. Янка Маўр – аўтар надзвычай займальных прыгодніцкіх і фантастычных твораў, якія вельмі палюбіліся юным чытачам. Ды і дарослыя не могуць імі не зачытвацца. Нездарма Маўра называлі “беларускім Жулем Вернам”, менавіта ён стварыў у беларускай літаратуры прыгодніцкую кнігу.