Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы,
якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю
станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Дзяржаўныя сімвалы
Рэспублікі Беларусь прайшлі доўгі шлях станаўлення, развіцця і зацвярджэння. У
іх беражліва захаваны рысы, якія адлюстроўваюць мірныя, стваральныя мэты
беларускага народа і дзяржавы. Герб, сцяг і гімн-галоўныя сімвалы незалежнасці,
якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, падкрэсліваюць
нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян. Напярэдадні святкавання Дня
Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у чытальнай
зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы аформлена тэматычная кніжная выстава
літаратуры “Сцяг дзяржавы — сімвал славы”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі падрабязна пазнаёміцца з гісторыяй
дзяржаўнай сімволікі, яе значэннем і выкарыстаннем. Асаблівую цікавасць
выклікала падборка літаратуры аб дзяржаўнай сімволіцы. Сімвалы беларускай
дзяржавы — гэта наша адметная рыса для ўсяго свету і прадмет нашага гонару.
Паважаць сімвалы дзяржавы - значыць паважаць сваю краіну, свой народ, сваю
гісторыю!