Адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Люстэрка”, падчас якога дзеці ўспомнілі і замацавалі свае веды па правілам этыкета. Вучні актыўна прынялі ўдзел у гульне-віктарыне “Правілы паводзін у школе і бібліятэцы”. Яны адказвалі на пытанні і загадкі бібліятэкара, старанна выконвалі заданні конкурсаў “Будзем ветлівы” і “Правілы паводзін”. Чыталі творы пісьменнікаў па тэме і абмяркоўвалі іх.