15 мая 2023 года ў Беларусі адзначаецца Дзень сям’і.
Важную ролю ў працэсе маральнага і духоўнага выхавання сям’і, яе ўмацавання мае
кніга і бібліятэка. «Усё пачынаецца з сям’і” – пад такой
назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшло святочнае мерапрыемства,
прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і, на якое запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых
інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй
заснавання Міжнароднага дня сям’і, традыцыях і звычаях яго святкавання. Маладыя
людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах, гульнях, шмат жартавалі і
спявалі песні аб каханні, сям’і і вернасці.
У бібліятэцы аформлена кніжная выстава "Сям'я - планета радасці". На працягу дня быў праведзены тэматычны агляд літаратуры. Прысутным расказвалі, пра творы, галоўнай тэмай якіх з'яўляецца сям'я і дзяцінства, сямейныя традыцыі.