25 мая, напярэдадні Дня пагранічніка і
105-годдзя пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, для навучэнцаў Бераставіцкага
дзяржаўнага каледжа адбылася дыялогавая пляцоўка “Навечна
ў страі. Імянныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь",
арганізаваная Бераставіцкай раённай бібліятэкай ім. В.М. Кавалеўскага сумесна з
аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, і райкамам ГА
«БРСМ». Гасцямі дыялогавай пляцоўкі сталі вайскоўцы, якія нясуць службу на
памежных заставах Бераставіччыны. Навучэнцы каледжа разам з вядучымі сустрэчы і
экспертамі – галоўнымі спецыялістамі аддзела ідэалагічнай работы і па справах
моладзі, дырэктарам Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага і
першым сакратаром райкама ГА "БРСМ" - абмеркавалі ролю пагранічных
органаў у сістэме забеспячэння бяспекі краіны, пагаварылі пра подзвіг
пагранічнікаў, якія першымі сутыкнуліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады
Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з героямі, чые імёны носяць беларускія заставы. Пагранічнікі
адказалі на пытанні навучэнцаў аб сучаснай службе на дзяржаўнай граніцы
Рэспублікі Беларусь. Адбыўся агляд тэматычнай кніжнай выставы “На варце граніцы ".