У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы”, які
рэалізуецца ў раёне ужо трэці год па ініцыятыве сектара культуры Бераставіцкага
райвыканкама, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для навучэнцаў малодшых класаў прайшла пазнавальная квэст-гульня “Ведаем, бывалі!”. У ходзе гульні
каманды павінны былі выканаць шмат заданняў: разгадаць красворд, адгадаць
прыказкі, шарады, рэбусы, расшыфраваць выказванне, якое належыць вядомым
асобам. На кожным этапе дзеці паказалі сваю эрудыцыю, кемлівасць і скорасць
рэакцыі. Абедзве каманды паспяхова прайшлі ўсе этапы квэста. У канцы сустрэчы
дзеці прызналіся, што бібліятэка стала месцам, дзе няма калі сумаваць і куды
хочацца вярнуцца зноў і зноў.




