Для дзяцей летняга лагера “Сонейка” бібліятэкар філіяла
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла інфармацыйную сустрэчу
“Мір табе, Зямля!” (да Года міру і стварэння). Бібліятэкар разам з дзецьмі
паразважалі пра вечныя каштоўнасці да якіх мы імкнуліся ва ўсе часы, пра рысы
характару нашага беларускага народа. Потым здзейснілі невялікае падарожжа па
старажытным палацам і храмам нашай краіны, успомнілі знакамітых і выдатных
людзей беларускага народа. Бібліятэкар пажадала дзецям у Год міру і стварэння
нанава адкрыць для сябе нашу Беларусь, зрабіць усё, каб нас ведаў і паважаў
увесь свет.