10.06.2023г. Пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: ярмарка рэцэптаў “Як зберагчы здароўе”

 10 чэрвеня ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: ярмарка рэцэптаў “Як зберагчы здароўе”. Здароўе - самая вялікая каштоўнасць кожнага чалавека. Ва ўсе часы сярод самых шчырых і добрых пажаданняў самым галоўным было пажаданне здароўя. Чалавек спрадвеку збіраў рэцэпты лячэння ад хвароб і ўмацаванні свайго здароўя. Гэтыя рэцэпты перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Цяпер народную мудрасць можна лёгка знайсці ў кнігах. Прысутныя падзяліліся сваімі рэцэптамі, як захаваць і прымножыць сваё здароўе.

 

Страниц (31)1234567891011 Вперёд