У раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла літаратурная віктарына «Казачная краіна». Мерапрыемства наведалі навучэнцы атрада «Всезнайки» прышкольнага лагера «Дружба» Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Разам з бібліятэкарам наведвальнікі адправіліся ў падарожжа па дзіўным свеце казак. Дзецям былі прапанаваны загадкі па казках, прайшлі такія конкурсы, як: «Дапоўні імя героя», «Хто тут жыве?», «Хто даў карысную параду», «Па апорных словах угадай казку» і іншыя. Дзеці лёгка справіліся з усімі заданнямі. Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у інсцэніроўцы казкі «Рэпка». Сустрэча атрымалася цікавай, вясёлай і пазнавальнай.