У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”
для дзяцей летняга лагера “Сонейка” прайшла літаратурная замалёўка “Чэрвень – з
ягаднай зарой". З дзецьмі разам прачыталі вершы і апавяданні аб месяцы
чэрвені. Паразважалі, што гэта самы любімы месяц для дзяцей, пачатак летніх
канікул, пачатак прыгод, падарожжаў, экскурсій, паходаў у лес, на рэчку. У
чэрвені самыя кароткія ночы і самыя доўгія дні, сонца знаходзіцца на самым
вышэйшым за ўвесь год пункце неба.