15.06.2023г. Літаратурная гасцёўня “У госці кніга запрашае”

 Канікулы – выдатны час для наведвання ў бібліятэку. 15 чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту  адчыніла свае дзверы літаратурная гасцёўня “У госці кніга запрашае”. Бібліятэкар звярнула ўвагу дзяцей на кніжную выставу “Раім прачытаць!”. Быў праведзены бібліятэчны квэст. Падчас мерапрыемства маленькія чытачы мелі магчымасць адчуць сябе сапраўднымі шукальнікамі прыгод. Дзеці атрымалі заданне “адправіцца па слядах герояў кніг”. Справіўшыся з ім, атрымалі заслужаную ўзнагароду.