У рамках агульнаадукацыйнага праекта “Аб чым не паведаміў падручнік”, для дзяцей школьнага летняга лагера “МЕЧТА”, бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла экалагічны часопіс “Слова аб роднай прыродзе”. Мерапрыемства праводзілася з мэтай пашырэння кругагляду дзяцей, іх ведаў аб прыродзе Беларусі, выхавання цікавасці да яе, беражлівых адносін да навакольнай прыроды, жадання клапаціцца пра яе. Дзеці адгадвалі загадкі, складалі пазлы з выявай жывёл, якія жывуць у беларускіх лясах, адказвалі на пытанні віктарыны, выказвалі свае думкі пра ахову навакольнага асяроддзя.