У Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны i генацыду беларускага народа, бібліятэкар філіяла "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" разам са сваімі чытачамі і пагранічнікамі 8-ай заставы “Сямёнаўка” далучыліся да хвіліны маўчання, што прайшла ля помніка загінуўшым у гады вайны. Прысутныя ўсклалі кветкі, прачыталі вершы… Пагранічнікі запалілі лампадкі і ўшанавалі памяць загінуўшых нізка схіліўшы галовы.