31.05.2023г. Дыскусія “Жыццё без тытуню”

31 мая штогод адзначаецца Сусветны дзень без тытуню. У гэты дзень у  філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка"  прайшла дыскусія “Жыццё без тытуню”. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся шмат новай інфармацыі аб шкодзе курэння, што дазволіць ім не набываць гэтай шкоднай звычкі.  Падлеткі даведаліся аб праблеме курэння і згубным уплыве розных кампанентаў тытуню і тытунёвага дыму на арганізм чалавека, які курыць, і здароўе навакольных людзей. Паспрабавалі абгуляць сітуацыі з жыцця, калі перад імі можа ўзнікнуць выбар: працягнуць сваё жыццё здаровымі і шчаслівымі або загубіць яго ў маладосці. Мы –за здаровы лад жыцця!

Страниц (31)1234567891011 Вперёд