16.06.2023г. Конкурсна-забаўляльная праграма “Лета кліча, дзеці, вас, да чытання кніг у нас”

16 чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для дзяцей дашкольнага ўзросту была праведзена конкурсна-забаўляльная праграма “Лета кліча, дзеці, вас, да чытання кніг у нас”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з правіламі карыстання бібліятэкай і кнігамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у гульні “Так - Не”, адгадвалі загадкі, слухалі вершы.