11 ліпеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная
сельская бібліятэка" прайшла краязнаўчая гадзіна славы і прызнання
"Людзі, якія праславілі наш край", для выхаванцаў аздараўленчага
лагера "Краяведы". Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з галерэей партрэтаў
знакамітых людзей, што знаходзяцца ў бібліятэцы. Падрабязна спыніліся на кожным
з іх. Дзецям цікава было даведацца чым
яны знакамітыя, якую ролю адыгралі ў гісторыі нашага краю. На выставе была
змешчана літаратура пра іх жыцце і творчасць.