Калі чуеш прыгожую мову майстроў слова або чытаеш беларускіх класікаў, то не перастаеш здзіўляцца прыгажосці і мілагучнасці беларускай мовы. Так 13 ліпеня ў філіале “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшоў конкурс вершаў “Роднай мовы пералівы” для членаў аматарскага аб’яднання “Буслік”. Дзеці адказвалі на загадкі, працягвалі значэнне фразеалагізмаў, чыталі вершы паэтаў Г. Жывіцы, С . Габрусевіча, Я. Дарашкэвіча і І. Леткі.