20.07.2023г. Бюро карысных парад “Проста і смачна”

У філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: бюро карысных парад “Проста і смачна”. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельніц аб'яднання з літаратурай, дзе дадзены найноўшыя карысныя парады і правераныя на практыцы рэкамендацыі па ўборцы, захоўванні і перапрацоўцы гародніны. Жанчыны прынеслі лепшыя рэцэпты саленняў і марынадаў, а таксама свае нарыхтоўкі, з задавальненнем дзяліліся сакрэтамі сваіх смачных рэцэптаў. Лагонда Галіна пазнаёміла з рэцэптам прыгатавання пірага з вішнямі. Карач Вера пачаставала піражкамі з вішняй і макам . Касьян Ала і Максімюк Іна парадавалі прысутных піцай. Мерапыемства скончылася душэўным чаяваннем і дэгустацыяй страў.