01-31.08.2023г. Кніжна-ілюстрцыйная выстава “Праз кнігу да міру і згоды”

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавала кніжна-ілюстрцыйную выставуПраз кнігу да міру і згоды”, якая будзе дзейнічаць цэлы месяц. Выстава знаёміць з выданнямі, прысвечанымі станаўленню беларускай дзяржаўнасці, сучаснаму стану развіцця краіны. Тут знайшлі сваё месца лепшыя выданні апошніх гадоў па гісторыі і культуры Беларусі, аб самых цікавых традыцыях беларускага народа, памятніках архітэктуры і культуры беларусаў, аб падзеях звязаных з акупацыяй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Выстава таксама адлюстроўвае разнастайнасць беларускага жывёльнага і расліннага свету. Запрашаем наведаць нашу выставу.