2 жніўня работнікі раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага
арганізавалі мерапрыемства з мэтай выхавання бяспечных паводзін дзяцей у перыяд
летніх канікул. Гульнявая праграма накіравана на тое, каб навучыць дзяцей
арыентавацца, назіраць і ацэньваць экстрэмальныя і небяспечныя сітуацыі,
авалодаць правіламі пажарнай бяспекі, дарожнага руху, правіламі бяспечных
паводзін дома, на вуліцы, на вадзе. Удзельнікамі гульні сталі дзеці
прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай СШ. Дзеці з задавальненнем
удзельнічалі ў конкурсах і гульнях: "Юны пажарны", “Доктар Айбаліт”, “Небяспечнае
сонца”. На прыканцы мерапрыемства наведвальнікаў пазнаёмілі з літаратурай для
дзяцей па тэме бяспекі.