3 жніўня бібліятэкар раённай
бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы “Укрепление семейных
ценностей, залог счастливой семьи», якую арганізавалі
работнікі аддзела ЗАГС Бераставіцкага райвыканкама. Падчас
мерапрыемства гутарылі пра сям'ю, сямейныя традыцыяі, аб такіх сямейных
паняццях, як спакой, павага і дабрабыт. Бібліятэкар правяла бібліяграфічны
агляд па кніжнай выставе “«Семья – это дом, семья – это мир”.
На выставе была прадстаўлена літаратура аб сямейным выхаванні і практычныя
псіхалагічныя парады. Бібліятэкар расказала у якіх кнігах можна знайсці
інфармацыю аб тым, як стварыць шчаслівую сям'ю, даведацца аб праблемах
выхавання дзяцей, здаровым ладзе жыцця, актыўным сямейным адпачынку,
захапленнях членаў сям'і.