04.08.2023г. Гадзіна здароўя “Да здароўя з кнігай”

У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба” Вялікабераставіцкай СШ прайла гадзіна здароўя, прысвечаная прапагандзе здаровага ладу жыцця. Мерапрыемства пачалося з невялікай гутаркі бібліятэкара з дзецьмі пра здароўе, пра карысныя і шкодныя звычкі, пра важнасць захавання рэжыму дня. Падчас мерапрыемства прагучалі ўрыўкі з казак Карнея Чукоўскага “Мойдодыр” і “Федорина горе”, з казкі Аляксея Талстога “Золотой ключик, или Приключения Буратино", а таксама дзеці ўспомнілі літаратурных дактароў. Затым прысутныя паўдзельнічалі ў цікавых гульнях, эстафетах, конкурсах. Завяршаючы падарожжа па краіне здароўя дзеці разам з бібліятэкарам зрабілі выснову, што для нашага здароўя вельмі важна рабіць зарадку, захоўваць чысціню, правільна харчавацца, гуляць на свежым паветры і займацца спортам.